Сініка Хурскайнэн, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі, выказала неспакой з прычыны сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

«Узьніклі пытаньні адносна абставін яго сьмерці, і я спадзяюся, што ўлады правядуць поўнае, празрыстае і вычарпальнае расьсьледаваньне гэтага трагічнага выпадку, — сказала Хурскайнен. — ПАРЭ будзе пільна сачыць за вынікамі расьследаваньня, ды таксама за ходам падзей перад прэзыдэнцкімі выбарамі, асабліва што тычыцца свабоды прэсы і палітычных свабодаў грамадзян Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?