Літаратуразнаўчая экспэртыза, праведзеная Генэральнай пракуратурай РБ, ня выявіла складу крымінальнага злачынства ў тэксьце кнігі Паўла Севярынца «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі», сканфіскаванай супрацоўнікамі КДБ і МУС на прыватных кватэрах маладафронтаўцаў у Менску падчас ператрусаў у лютым–сакавіку 2006 г. Болей за 70 асобнікаў кнігі вярнулі гаспадаром. Разам з тым яшчэ каля 40 кніг, сканфіскаваных у Магілёве, Наваполацку, Жлобіне, застаюцца ў мясцовых аддзелах міліцыі. Выдадзеная невялікім накладам, кніга прызначалася для прэзэнтацыі ў 12 беларускіх гарадох: некалькі зь іх сарвалі праз выбарчыя ператрусы.

Кніга «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі» – аўтарская энцыкляпэдыя, складзеная з 200 найбольш вядомых фэномэнаў беларускасьці, дасьледуе нацыянальную ідэю як сутнасна хрысьціянскую. На вокладцы разьмешчаныя водгукі пісьменьніка Ўладзімера Арлова, паэта Генадзя Бураўкіна, гісторыка Анатоля Грыцкевіча й пастара Эрнэста Сабілы. «Нацыянальная ідэя...» фігуравала ў сьпісе «Лепшыя кнігі – 2005» тыднёвіку «Наша Ніва» й атрымала мэдаль Міколы Ермаловіча ад клюбу «Спадчына».

Пакуль кнігу Паўла Севярынца можна прачытаць у Інтэрнэце на ягоным асабістым сайце, або на ўэб-старонцы Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?