Можа быць, ён проста саромеецца? Ці напалоханы папярэднімі няўдачамі? Ці нейкія іншыя таямнічыя прычыны перашкаджаюць яму выказацца?

Хочам мы гэтага ці не вельмі, але жаночыя і мужчынскія ролі ў нашым свеце размеркаваныя дастаткова жорстка. Мы розныя. І па няпісаных правілах паненцы не належыць першай паведамляць пра свае пачуцці.

А чаму, уласна? Не абавязкова ж рабіць рэзкія рухі і кідацца на шыю.
Узгадайце гісторыю Таццяны Ларынай — нічым добрым сачыненне лістоў да Анегіна для яе не скончылася.

Аднак існуе нямала іншых спосабаў прызнацца ў каханні.

Для таго каб паведаміць пра гэта прадмету вашага пачуццяі, можна нічога не гаварыць наўпрост. Тым больш што ў адрозненне ад нас з вамі мужчыны не так ужо давяраюць уласнаму слыху.

1. Усміхайцеся! Прычым усміхайцеся так, каб ён адчуў — гэтая ўсмешка прызначаная менавіта яму. Лепш за ўсё дзейнічае гэты спосаб, калі вы ў вялікай кампаніі. І асабліва калі пры гэтым прадмет вашага пачуцця відавочна не з’яўляецца «душой грамадства».

2. Заўсёды ўважліва яго слухайце. Усё, што ён расказвае, — шалёна цікава, праўда? Вось і пакажыце яму гэта. І ніколі, ніколі яго не перабівайце, нават калі загадзя ведаеце, што ён хоча вам паведаміць.

3. Смейцеся над любымі, нават самымі барадатымі анекдотамі, калі іх расказвае ён. Нават калі ён абсалютна пазбаўлены дару штукара — усё роўна смейцеся. Што вам, шкада?

4. Паболей распытвайце яго пра яго самога. Лепш за ўсё пра дзяцінства. Якія ў яго былі любімыя цацкі? З якога ўзросту ён сябе памятае? А ў эмбрыянальным стане, як Леў Талстой, ён сябе выпадкам не памятае? А калі ён першы раз закахаўся? А як яе звалі? А за коскі торгаў?

Запэўніваю вас, такія немудрагелістыя псіхааналітычныя росшукі звычайна дасягаюць патрэбнага выніку.

5. Дарэчы, вы можаце папрасіць яго паказаць дзіцячыя фатаграфіі. Вы ніколі ў жыцці не бачылі больш чароўнага немаўляці? Смела паведаміце яму пра гэта.

6. Зразумела, вашая цікавасць да яго не абмяжоўваецца яго дзіцячымі ўражаннямі. Вы павінны быць у курсе ўсіх яго інтарэсаў, нават калі да гэтага часу вы былі абсалютна абыякавыя да футбола, брыджа або катыровак каштоўных папераў… Здаецца, прыйшоў час зацікавіцца правіламі гэтых гульняў!

Яго любімая кніга, любімы фільм… Вам проста неабходна прачытаць, паглядзець і, па магчымасці, падзяліць яго захапленне.

7. Пастарайцеся не пярэчыць яму — хаця б спачатку! Таму што ісціна ў вашай спрэчцы можа і не нарадзіцца, затое народжанае пачуццё звяне, не паспеўшы расквітнець.

8. Не бойцеся яго — ён сам вас баіцца. Што можа быць камічнейшым за ўзаемны спалох (ад якога ваўкі, як вядома, з’елі адзін аднаго!) Не звер жа ён, на самай справе!

Перш за ўсё, не бойцеся праяўляць ініцыятыву. Бо вы чакаеце ад яго ўвагі да сябе — дык чаму б і вам самой не паставіцца да яго адпаведна? Запрасіць яго ў свой любімы рэстаран. Вызваліць няшчаснага крыху раней з працы, калі адчуваеце, што ён ператаміўся. Зазірніце да яго, калі ён захварэў, і прынясіце дыскі з якімі-небудзь лёгкімі фільмамі. Але не перастарайцеся — не варта ператвараць яго ў прадмет бесперапыннай аднабаковай апекі. Важна, каб і ў гэтым ён адказваў вам узаемнасцю.

9. Не бойцеся дарыць яму па падарункі. У якасці падарунка падыдзе ўсё, што падкажа ваша фантазія. Чым больш нечаканым і ВАШЫМ будзе падарунак — тым лепш. Звязаны вамі цёплы шалік, напісаны вамі верш, латарэйны білет — толькі абавязкова выйгрышны! Манетка з дзірачкай — на шчасце. Ваша фатаграфія — зразумела, найлепшая.

А яшчэ добра прынесці яму які-небудзь маленькі падарунак і схаваць. А потым гуляць у «халодна-горача» — хай пашукае…

Вам не павінна здавацца, што гэта занадта па-дзіцячаму — усе закаханыя падобныя да дзяцей.

10. Не менш важна і ваша ўменне прымаць яго падарункі. Ні ў якім выпадку не варта ставіцца да іх, як да чагосьці безумоўнага. Пакажыце яму, што кожны яго прэзент — для вас цуд з цудаў, тым больш што гэта насамрэч так!

11. Ваш каханы — найлепшы, праўда? Вы шчыра ганарыцеся яго дасягненнямі. А ўжо ў будучыні… ён можа проста горы звярнуць!

Вы ж насамрэч так думаеце? Ну і не саромейцеся, пакажыце яму гэта. Хваліце яго! Няхай побач з вамі ён адчуе сябе менавіта такім, якім даўно хацеў быць у вачах жанчын. Цалкам магчыма, што менавіта гэтага ён быў пазбаўлены раней. Хай жа гэта зменіцца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?