Амерыканскія навукоўцы распрацавалі метад, які запускае ў ракавых клетак механізм самазнішчэння. Асновай метаду сталі характарыстыкі, закладзеныя ў малекулах ДНК і РНК чалавека. У лекі будуць уваходзіць «прадстаўнікі» двух розных груп малых РНК. Малекулы першай групы павінны выявіць мутацыю хворай на рак клеткі. Другая група РНК запускае рэакцыю фармавання «ланцуга». Такая рэакцыя распазнаецца клеткай як вірусная і запускае механізм самазнішчэння клеткі. Калі наступныя эксперыменты пацвердзяць рэзультаты папярэдніх, такі спосаб лячэння рака можа стаць асноўным у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?