Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча запрашаюць на творчы вечар Галіны Каржанеўскай «Каб стала восенню — вяснова…», прысвечаны юбілею паэткі.

Яе павіншуюць сябры і прыхільнікі, землякі, настаўнікі і вучні, прадстаўнікі літаратурных выданняў і грамадскіх суполак, прагучаць любімыя песні.

Галіна Каржанеўская − паэт, драматург, публіцыст. Нарадзілася 27 жніўня 1950 года ў в. Лясішча Слуцкага раёна.

Аўтар паэтычных зборнікаў «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была…» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991) і інш., а таксама некалькіх кніг для дзяцей.

Імпрэза адбудзецца 15 верасня 2010 года, а 18-й гадзіне

ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

(г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0