Кітайскі пенсіянер Чэн Хіньян арыгінальна вырашыў жыллёвую праблему: пабудаваў сабе падземную кватэру ў двары свайго маленькага прыватнага дома. На 50 квадратных метрах ён зрабіў калідор і спальню (плошча наземнага жытла - 20 кв. метраў). У пакоі - бетонны пол і сцены, ёсць ложак і шафа. У калідоры - адсекі для захоўвання гародніны і садавіны. Уладкаванне жылля, кажа былы шахцёр, абышлося яму ў $147. «Я хачу, каб мае дочкі жылі ў добрых умовах», - патлумачыў сваю ідэю Хіньян. Па яго словах,
новае жыллё ў іх раёне прадаецца па цане $735 за квадратны метр. Пры гэтым на дваіх з жонкай яны атрымліваюць пенсію $397.Мясцовыя ўлады абяцаюць, што арыгінальная кватэра будзе зарэгістраваная як жыллё для маламаёмасных.