На Ваўкавышчыне апоўзень на крэйдавым кар’еры накрыў калёну вялікагрузых аўтамабіляў і забіў аднаго чалавека. Трагедыя адбылася ў сераду ўвечары. У чаканьні пагрузкі ў кар’еры «Калядзічы-3», дзе здабывае крэйду прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы», стаялі пяць самазвалаў МАЗ.

Апоўзень крэйдавай масы абрынуўся на аўтамабілі нечакана. Чацьвёра кіроўцаў выбавіліся самі, пятага давялося адкапваць уручную, каб не справакаваць новых абрынаньняў. Толькі праз тры гадзіны яго ўдалося выцягнуць з-пад завалаў. Па факце здарэньня пачалося расьсьледаваньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?