Стала вядома, што жаданне прыняць удзел выказаў старшыня савету Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка.
«Так, сапраўды, Віктар Іванавіч Цярэшчанка вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны. Больш актыўная кампанія пачнецца з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы», — кажа сябра кампаніі В.Цярэшчанкі Арцём Шаркоў.
Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. У 1994 годзе ён урэшце пагадзіўся стаць даверанай асбой Аляксандра Лукашэнкі, а ў 2001 — не сабраў неабходных 100 тысяч подпісаў.
Цярэшчанку 60 гадоў, сам родам з Краснапольскага раёна. Кандыдат эканамічных навук. Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэту, навучаўся ў Міжнародным інстытуце менэдженту ў Кіеве.
У Беларусі з 1992 па 2004 гады ўзначальвае «Міжнародны інстытут менеджмента» ў Беларусі. Невялікі перыяд адпрацаваў у Адміністрацыі прэзідэнта. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання.
Сам Цярэшчанка пазіцыянуе сябе як «нерадыкальнага апазіцыянера». Кандыдат не ставіць сабе за мэту перамогу на выбарах. Задача — трапіць у першую тройку па выніках галасавання.