Пра гэта лідэр Кубы заявіў у інтэрв'ю часопісу The Atlantic. «Нават у нашым выпадку кубінская мадэль больш не працуе», - сказаў ён.
Журналіст The Atlantic Джэфры Голдберг, які браў інтэрв'ю ў Кастра, таксама распавёў, што яны пабывалі ў дэльфінарыі. «Я вельмі люблю дэльфінаў», - паведаміў Кастра.
Акрамя таго, па словах Голдберга, супрацоўніцай дэльфінарыя была дачка Эрнэста Чэ Гевары - Селія Гевара.
Таксама Фідэль Кастра абвінаваціў прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада ў антысемітызме.
0
0
0
0
0
0