Расейская кампанія «Транснефть» у чацьвёртым квартале гэтага году скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь на 30 адсоткаў – гэта каля 1 мільёна тон.
Кампанія тлумачыць гэта патрабаваньнямі «Ростэхнагляду» аб скарачэньні ціску ў нафтаправодзе «Дружба», на якім пасьля аварыі, што адбылася ў ліпені, выявілі шмат дэфэктаў.
Як мяркуе расейская газэта «Коммерсантъ», расейскія ўлады такім чынам хочуць націснуць на прэзыдэнта Лукашэнку у ходзе дыскусіі вакол цэн на газ для Беларусі на 2007 год.