Грамадства11

Затрыманых «падпальшчыкаў» усё более

Тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых паводле падазрэння ў нападзе на расійскае пасольства, скончыўся, але маладых людзей не вызвалілі.

Тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых паводле падазрэння ў нападзе на расійскае пасольства, скончыўся, але маладых людзей не вызвалілі. Спіс падазроных павялічваецца.

9 верасня скончыўся тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых 3 верасня, аднак на волю яны не выйшлі. У чацвер, а 15-й бацькі і сябры актывістаў чакалі іх ля сценаў ізалятара па завулку Акрэсціна ў Мінску. Дзяжурны міліцыянт ІЧУ паведаміў, што затрыманых перавялі у РУУС Ленінскага раёна, аднак у ленінскім РУУС інфармацыю не пацвярджаюць.

3 верасня маладых людзей, што жылі камунаю на адной кватэры, затрымалі па падазрэнні ў падпале службовай машыны каля расійскага пасольства 30 жніўня. Ім было прад’яўлена абвінавачванне ў групавым хуліганстве. На працягу трох сутак рабілася праверка. Затым справы перакваліфікавалі, ды актывістаў дапытвалі ўжо з нагоды нападу на Дом прафсаюзаў, у якім ноччу 1 мая невядомыя выбілі шкло. На гэты раз справы былі заведзеныя за індывідуальны напад, але пад падазрэнні праваахоўных органаў патрапілі сямёра чалавек анархісцкіх поглядаў.

Колькасць падазроных ў датычнасці да інцыдэнту ля пасольства Расіі расце. У сераду затрымалі яшчэ чатырох чалавек, сярод іх — сябра «Правага Альянсу» Ігар Чапіга, актывіст экалагічнага руху Уладзімір Валодзін, якога абвінавачваюць у падпале дзвярэй будынка «Беларусбанка» на Партызанскім праспекце ў Мінску, які зладзілі 30 красавіка анархісты. Затрыманую 3 верасня Таццяну Семянішчаву праз 12 гадзін адпусцілі. З нагоды затрыманняў ды ператрусаў яна паспела даць інтэрв’ю Еўрарадыё, але 9 верасня яе затрымалі ізноў — супрацоўнікі КДБ знайшлі на раней канфіскаваным жорсткім дыску нейкую важную для следства інфармацыю.

Падчас допыту дзяўчына парэзала сабе рукі канцылярскім нажом і ёй выклікалі хуткую дапамогу, апавядаюць сябры Таццяны.
Падрабязнасці ўчынку пакуль невядомыя.

Паводле крымінальнага кодэксу, максімальны тэрмін зняволення без прад’яўлення абвінавачвання абвінавачання складае 3 сутак. Пракурор можа працягнуць яго да 10 сутак. Сямёра анархістаў ужо адсядзелі два разы па трое сутак па розных абвінавачваннях. Па словах сяброў, на затрыманых спрабуюць прыпісаць рознае, некаторых падазраюць у падпалах у Магілёўскай вобласці. Некаторым бацькам зняволеных міліцыянты патлумачылі, што іхнія дзеці падазраюцца ў падпале дзвярэй будынка «Беларусбанка» 30 красавіка. Адвакатамі затрыманых выступаюць Павел Сапелка і Тамара Сідарэнка.

«Зараз вядома, што аналагічныя допыты, праўда без затрыманняў, адбываліся таксама ў Салігорску і Гомелі,« — паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-выдавецкага агенства «Постмедыя», якое займаецца маніторынгам сітуацыі.

Гэта не першыя цкаванні анархістаў. Затрыманні, допыты былі і раней. Але яны ніколі не даходзілі да крымінальных справаў, ды абвінавачаных не трымалі па некалькі сутак.

Адказнасць за напад на амбасаду Расіі і пазнейшую атаку на ізалятар часовага утрымання, узяла на сябе нібыта арганізацыя анархістаў «Сябры свабоды». У заяве міфічнай аўтаномнай суполкі ідэйныя анархісты звяртаюць увагу на прызывы «за дэмакратыю», зусім не характэрныя для антыдзяржаўных поглядаў анархістаў. Існаванне «Сяброў Свабоды» выглядае сумнеўным, больш нагадвае правакацыю.

З-за інцыдэнту каля расійскага пасольства на цяперашні момант зняволенымі застаюцца 11 чалавек,

сярод якіх не толькі анархісты. Імёны затрыманых: Ігар Чапіга, Тацяна Семянішчава, Істазараў Ігар, Хоціна Валерыя, Слюсараў Сяргей, Дзядок Мікалай, Антон Лапцёнак, Жынгероўскі Аляксей, Францкевіч Аляксандр, Сяргей Папоў, Уладзімір Валодзін.

Праваахоўныя органы затрыманні не каментуюць. «Ідзе следства, журналісцкае ўмяшальніцтва можа яму толькі зашкодзіць,« — паведаміў Канстанцін Шалькевіч, намеснік начальніка упраўлення інфармацыі МУС.

Нагадаем, на тэрыторыю расійскага пасольства вечарам 30 жніўня невядомыя кінулі бутэлькі з запальнай сумессю, падпаліўшы такім чынам службовы аўтамабіль.

Юльян Місюкевіч

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні1

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскім спецназе на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек6

15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню-сілавіку Аляксандру Кудрэвічу3

Службу ў арміі будуць залічваць у абавязковую адпрацоўку па размеркаванні1

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей33

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі11

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»32

Анна Вінтур пакідае пасаду галоўнага рэдактара амерыканскага Vogue

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні1

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць