Распачата справа на падставе арт. 14, ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да службовай асобы аднаго з аддзелаў ДВА «Камунальная гаспадарка Мінгарвыканкама».

Справа распачата галоўным следчым упраўленнем МУС Беларусі паводле матэрыялаў галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

Як паведамілі БелаПАН крыніцы ў праваахоўных органах, чыноўніка камунальнай службы Мінгарвыканкама супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 8 верасня пасля атрымання ім хабару ў 7 тыс. долараў ЗША ад прадстаўніка прыватнай фірмы. Хабар прызначаўся за спрыяльнае вырашэнне пытання аб даванні ў арэнду памяшкання па мінімальнай стаўцы аплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?