10 верасня а 23-35 на БТ пакажуць дакументальную стужку «The Rolling Stones. Хай будзе святло» (2008) пра легендарны гурт.

Міка Джагера і якіх з ім зняў вядомы рэжысёр Мартын Скарсэзэ («Авіятар», «Выспа праклятых»). Гэта яго ўражанні ад двух канцэртаў гурту ў Нью-ёрку: 29 кастрычніка і 1 лістапада 2006 г. Кадры з канцэрту будуць чаргавацца з кліпамі, інтэрв'ю гурта і гістарычнымі здымкамі. Крытыкі кажуць, што Скарсэзэ, які здымаў у стылі «схаванай камеры», удалося сваім фільмам прадэманстраваць, што кожны ролінг мае свой адметны, рупліва культываваны, вобраз.

The Rolling Stones — брытанскі гурт, заснаваны ў 1962 г. Дзякуючы рэвалюцыйным спевам, іміджу няскораных бунтароў і нахабных свавольнікаў, назва гэтага гурта даўно зрабілася хадзячай назвай «рок-н-ролу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?