Святочныя мерапрыемствы да Дня горада, які ў Мінску адзначаюць 11–12 верасня, праходзяць на 60 пляцоўках у розных раёнах беларускай сталіцы, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Свята горада збірае дзясяткі тысяч людзей.

Свята горада збірае дзясяткі тысяч людзей.

Гістарычны антураж сёлета паходзіў з Расійскай імперыі.

Гістарычны антураж сёлета паходзіў з Расійскай імперыі.

Асабліва тупа выглядалі гарадавыя каля Ратушы. Насамрэч акурат за цара Ратушу зруйнавалі як небяспечны сімвал беларускай вольнасці. Таму ніякія гарадавыя каля Ратушы стаяць не маглі.

Асабліва тупа выглядалі гарадавыя каля Ратушы. Насамрэч акурат за цара Ратушу зруйнавалі як небяспечны сімвал беларускай вольнасці. Таму ніякія гарадавыя каля Ратушы стаяць не маглі.

Затое кірмаш рамёстваў быў традыцыйны.

Затое кірмаш рамёстваў быў традыцыйны.

Вуліцы старога горада сталі пешаходнымі.

Вуліцы старога горада сталі пешаходнымі.

Можна было сфатаграфавацца з беларускім ніндзя.

Можна было сфатаграфавацца з беларускім ніндзя.

Замест таго каб біцца раён на раён...

Замест таго каб біцца раён на раён...

Пілі і елі - не апошняя справа на свяце.

Пілі і елі - не апошняя справа на свяце.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 11 верасня ў 11.00 з ускладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой» на праспекце Пераможцаў. Затым адбудзецца ўрачыстае адкрыццё парку Перамогі побач з Камсамольскім возерам.

Выстава-кірмаш тавараў сталічных прадпрыемстваў пройдзе 11 верасня (з 12.00 да 20.00) і 12 верасня (з 11.00 да 16.00) на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Там жа з 12.00 да 17.00 адбудзецца святочная канцэртная праграма «Мой родны Мінск — мой лёс, мая надзея!», якая завершыцца канцэртам Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

11 верасня ў Верхнім горадзе каля Мінскай гарадской ратушы пройдзе свята «Мінск тэатральны» (з 16.00 да 20.00), на якім урыўкі са спектакляў пакажуць артысты сталічных тэатраў. На вуліцы Рэвалюцыйнай пройдзе свята «Мінскі падворак» (з 12.00 да 20.00), у праграме якога — касцюміраванае тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртная праграма, фотавыстава, выстава карцін маладых мастакоў і студэнтаў творчых ВНУ.

Каля Палаца спорту 11 верасня (з 12.00 да 18.00) пройдзе Свята спорту і мастацтва. У яго рамках адбудзецца выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці «Кірмаш рамёстваў», свята мёду, прэзентацыя сацыяльнага таксі. На пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў з 12.00 да 16.00 адбудзецца маладзёжная праграма з выступленнем каманд КВЗ, творчай моладзі горада.

Увечары 11 верасня (з 18.00 да 20.00) у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года» і святочны канцэрт. Кульмінацыяй святочнага дня стане феерверк каля абеліска «Мінск- горад-герой», які пачнецца ў 22.00.

Увечары 12 верасня (з 18.00 да 21.00) каля Тэатра оперы і балета пройдзе канцэрт класічнай музыкі і ўпершыню будзе адкрытая новая пляцоўка — каля спарткомплексу «Мінск-Арэна» на праспекце Пераможцаў. На гэтай пляцоўцы пройдзе маладзёжная акцыя «Любы горад, з днём нараджэння» з удзелам калектываў і выканаўцаў розных танцавальных напрамкаў і музычных стыляў, а таксама цыркавых артыстаў (з 16.00 да 21.00).

Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама 11 і 12 верасня ва ўсіх раёнах горада.

Афіцыйна датай заснавання беларускай сталіцы лічыцца 1067 год, калі з`явіліся першыя гістарычныя звесткі пра Мінск, хоць гісторыкі лічаць, што пасяленні на тэрыторыі горада ўзніклі значна раней.

Уласнае свята ў Мінска з`явілася ў 1987 годзе — тады яно называлася «Мастацка-спартыўнае свята Мінск-87» і адзначалася 3 ліпеня, у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 2001 года Дзень горада стаў адзначацца на другія выхадныя верасня, а 3 ліпеня ў Беларусі святкуюць Дзень Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?