У суботу і нядзелю прайшлі гульні 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Барысаўскі БАТЭ, які ў наступны чацвер возьме старт у другім для сябе розыгрышы Лігі Еўропы, у суботу выйграў у «Нафтана» — 1:0.

ФК «Мінск», што ідзе на 2-м месцы, быў разгромлены ў Магілёве «Дняпром» — 0:3.

Іншыя вынікі: «Дынама» Мінск — «Белшына» — 4:0, «Дынама» Брэст — «Віцебск» — 2:0, «Тарпеда» — «Шахцёр» — 0:1, «Нёман» — «Партызан» — 2:0

Становішча камандаў пасля 24-х тураў: БАТЭ — 54 (23 гульні), ФК «Мінск» — 48, Шахцёр — 45, «Дынама» Мінск — 43 (23 гульні), Белшына — 36, Дынама Брэст — 32, Дняпро — 31, Нафтан — 30, Віцебск — 22, Нёман — 18, Тарпеда — 17, Партызан — 14.

Матчы 25 тура пройдуць 18 і 19 верасня. А ў чацвер, 16 верасня, БАТЭ ў матчы першага тура групавога турніру Лігі Еўропы згуляе ў Кіеве з «Дынама» (пачатак, а 20-й).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?