Аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 6,1%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11–13%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за восем месяцаў 2010 года склала 109,8% (гадавы прагноз 110–112%) да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і перавысіла Br100,137 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў Br22,336 трлн. (112%), у тым ліку харчовых — Br12,087 трлн. (111,1%), нехарчовых — Br8,906 трлн. (113,6%).

Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў — 114–115%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?