Інцыдэнт адбыўся падчас гульні паміж барысаўскім БАТЭ і наваполацкім «Нафтанам» 11 верасня ў Барысаве.

 Філіп Рудзік.

Філіп Рудзік.

Футбаліст наваполацкай каманды Філіп Рудзік, пакідаючы поле пасля замены адрэагаваў на свіст барысаўцаў у яго адрас зняўшы трусы і прадэманстраваўшы ім свой голы зад. Гэтая падзея аказалася па-за аб’ектывамі фота і відэакамер. Аднак гісторыю шырока абмяркоўваюць на футбольных форумах. Большасць з іх сыходзіцца на думцы, што футбаліст «Нафтана» «паказаў свой сапраўдны твар».

Інцыдэнт, што адбыўся на барысаўскім гарадскім стадыёне, зусім не такі жартоўны, як магло б падацца на першы погляд. Дзеянні Рудзіка могуць быць расцэненыя як абраза БАТЭ і яе заўзятараў.

Барысаўскі клуб, тым не менш, не плануе падаваць скаргу на Рудзіка.

«Я не бачыў гэтага інцыдэнту сам. Чуў аб ім ад сведкаў. Не думаю, што будзе афіцыйная рэакцыя нашага клуба. Нам гэта не патрэбна», —
пракаментаваў інцыдэнт у размове з «НН» прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч.

У наваполацкай дружыне інцыдэнт увогуле не каментуюць. Трэнер «Нафтана» Ігар Кавалевіч у размове з карэспандэнтам партала goals.by адзначыў толькі, што Філіп Рудзік «не мог такога зрабіць».

З БАТЭ і яе заўзятарамі у Філіпа Рудзіка, ураджэнца Пецярбурга, адносіны не склаліся даўно. Вясной 2009 году ён у гутарцы з карэспандэнтам «Прэсбола» заявіў, што на баку БАТЭ выступаюць суддзі. За што атрымаў папярэджанне дысцыплінарнага камітэта БФФ і нават выбачыўся перад барысаўчанамі. Аднак тыя не прабачылі і пачалі на кожнай гульні абсвістваць футбаліста.

Гульня, між іншым, скончылася перамогай БАТЭ — 1:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?