Стала вядомая брыгада арбітраў, якая будзе абслугоўваць паядынак 1-га тура групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА паміж кіеўскім «Дынама» і барысаўскім БАТЭ.

Арбітр ў полі — швед Маркус Стрэмбергсан, асістэнты — Петэр Марцінсан і Даніэль Впрнмарк. Назіраць за перыпетыямі матчу з-за брамы будуць Марцін Інгварсан і Тобіас Матсан. Функцыі рэзервовага арбітра выканае Ёхан Хамлін.

За арганізацыяй правядзення матчу прасочыць дэлегат УЕФА Думітру Міхалачэ з Румыніі, а працу брыгады арбітраў ацэніць судзейскі назіральнік УЕФА Міраслаў Тулінгер (Чэхія).

Матч «Дынама» Кіеў — БАТЭ пройдзе ў чацвер, 16 верасня і пачнецца, а 20-й. Прамую трансляцыю будзе весці канал «Лад»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?