6 верасня ў школе г.Кохтла-Ярве пачаў працу першы ў Эстоніі беларускі клас. Клас працуе па адмыслова распрацаванай праграме две гадзіны ў тыдзень, у часе якіх вучні вывучаюць беларускую мову, гісторыю і культуру. Клас з’яўляецца зборным — у ім навучаюцца школьнікі ад 5–12 класаў.
Як паведамлялася раней, ініцыятарам адкрыцця беларускага класа і яго настаўнікам з’яўляецца выпускнік гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Зміцер Панфіленка.
«У гэтым годзе я планую адкрыць яшчэ адзін беларускі клас у г. Маарду, а таксама беларускія нядзельныя школы ў Таліне і Маарду, — паведаміў Зміцер Панфіленка. — Ужо распрацаваныя вучэбныя праграмы для вячэрніх школ, якія складзеныя такім чынам, што вучнямі нядзельных школ могуць быць нават дзеці, пачынаючы з трох гадоў. Цяпер я працую над афармленнем дакументаў для адкрыцця дадзеных нядзельных школ і праводжу набор слухачоў».
Зміцер Панфіленка дадаў, што бацькі, якія пражываюць у Таліне, Маарду і