13 верасня пачаўся візіт у Беларусь дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка Марціна Райзера.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве банка, падчас візіту, што будзе доўжыцца пяць дзён, будуць абмяркоўвацца пытанні наяўнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, першачарговых мер эканамічнай палітыкі краіны, ход рэалізацыі і падрыхтоўкі праектаў, падтрыманых Сусветным банкам, аналітычная праца, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі і СБ.

Марцін Райзер правядзе сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку і Адміністрацыі прэзідэнта, з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, бізнес- і аналітычных колаў. Возьме ўдзел у абмеркаваннях, што пройдуць падчас візітаў экспертаў Сусветнага банка, якія працуюць у краіне, па пытаннях макраманіторынгу, прыватызацыі, падаткова-бюджэтнай палітыкі.

16 верасня запланавана паездка Райзера ў Брэст, дзе ён сустрэнецца з кіраўніцтвам вобласці і наведае свабодную эканамічную зону «Брэст».

Нагадаем, у снежні 2009 года Беларусь атрымала ад Сусветнага банка пазыку на мэты развіцця ў 200 млн. долараў ЗША. Сродкі прызначаны на падтрымку эканамічнай праграмы ўрада, прадухіленне сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў, якія забяспечваюць аснову для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту.

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 643 млн. долараў ЗША на рэалізацыю дзевяці праектаў; прыкладна 30 нацыянальных праграм атрымалі грантавую падтрымку на 18 млн. долараў ЗША. Беларусь выкарыстоўвае сродкі СБ для фінансавання чатырох праектаў па развіцці інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?