Кандыдаты ў прэзідэнты павінны зарэгістраваць ініцыятыўныя групы не пазней за 24 верасня. А тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі трэба сфармаваць да 29 верасня.

Пра гэта распавёў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

«Для тых суб’ектаў, якія збіраюцца вылучацца ў прэзідэнты, галоўная задача аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў. Група павінна падаць заяву і спіс у ЦВК за 85 дней да дня выбараў».

Каляндарны план і ўзоры падпісных лістоў будуць прынятыя ўжо 15 верасня на паседжанні Цэнтрвыбаркаму. Гэтыя дакументы неабходныя як для арганізатараў выбараў, так і для патэнцыйных кандыдатаў, кажа сакратар ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?