Лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў узнагароду імя Сэржыё Віера дэ Мэла. Цырымонія ўручэння адбылася ў Кракаве.

Узнагарода даецца за дзеянні дзеля мірнага суіснавання і супрацоўніцтва супольнасцяў, рэлігіяў і культураў. Уручаецца яна ад 2004 году. Першым яе лаўрэатам стаў першы прэм’ер-міністр посткамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі. Аляксандра Мілінкевіча ўганаравалі за асабісты ўнёсак у абарону годнасці чалавека, яго права на свабоду, а таксама ў пабудову структураў грамадзянскай супольнасці і за дзейнасць у імя развіцця культуры і беларускай мовы. Дарэчы, Сэржыё Віера дэ Мэла шмат гадоў быў прадстаўніком Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па падтрыманні міру ў свеце. Ён загінуў у 2003 годзе ў Багдадзе падчас тэрарыстычнага акту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?