Акцыя часопіса «ARCHE»: 5 тоўстых нумароў «ARCHE» усяго за 25 тыс. рублёў*

Толькі да 28 верасьня можна замовіць пяць нумароў часопіса «ARCHE» за 2009 год усяго да 25 тыс. рублёў. У камплект уваходзіць найбольшы нумар, выдадзены за ўсю гісторыю часопіса, прысьвечаны беларускай гістарыяграфіі 1920-х (Сярэднявечча і раньнемадэрны час, 1108 старонак).

У камплект таксама ўваходзяць нумары:

1–2/2009. Зьмяшчае ў тым ліку дасьледаваньне Яна Запрудніка «Палітычнае змаганьне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906 — 1917 гг.)"

5/2009. У нумары: Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія: з нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008, Зьміцер Віцько. Трактат супраць «літвінаў», Алесь Юркавец. Страх перад беларусізацыяй: выпадак ідэоляга Шыптэнкі, Рашэд Чоўдхуры. Палітычнае поле фэадальных папулістаў, Рышард Радзік. Канстанцін Каліноўскі ў сьвятле дакументаў, Алесь Пашкевіч. Вільня ці Менск? Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага, Юры Грыбоўскі. Беларускі рух і Нямеччына напярэдадні і ў пачатку Другой сусьветнай вайны, Аляксандар Казіцкі. Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945 — 1953 гадах вачыма польскіх спэцслужбаў.

6/2009. У нумары: Яраслаў Рудзіш & Ярамір 99. Алаіз Нэбэль. Прахаціцкі бурштын, Алеш М. Шванца. Менскія аркушы, Бара Грэгарава. камень — гара — папера, Пэтра Гулава. Плястыкавыя апартамэнты.

11–12/2009. У нумары: Алег Ліцкевіч. Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XIV — пачатку XV стст., Сяргей Запрудзкі. Некаторыя заўвагі аб вывучэньні «трасянкі», або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук, Кшыштаф Пагажэльскі, Кшыштаф Сыховіч. Сэксот «Кастусь», Служба бясьпекі і беларускае асяродзьдзе на Беласточчыне, «Мы застанемся чыстымі сумленьнем перад гісторыяй і народам…» 118 Лістоў Уладзімера Дубоўкі да Адама Бабарэкі.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозьвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас [email protected]. Для лепшай камунікацыі пажадана таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрыманьня пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба.

Чакаем вашых замоў!

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Замова»

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

* Без уліку кошту дасылкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0