У сераду зранку ў міліцыю звярнулася 80-гадовая бабулька з вёскі Кавалёва Мёрскага раёна. Пенсіянерка паскардзілася, што ў 4 гадзіны два невядомыя хлопцы разбілі ёй шкло, залезлі ў хату і, пагражаючы прымяненнем фізічнай сілы, адабралі ў яе грошы і прадукты.

Што праўда, рабаўнікі не надта разбагацелі на сваім злачынстве — грошаў у бабулькі аказалася ўсяго 60 тысячаў рублёў.

Міліцыя здолела ўстанавіць, што адным з рабаўнікоў быў 18-гадовы навучэнец ліцэю, супраць якога завялі крымінальную справу. Асоба ягонага саўдзельніка яшчэ высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?