Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць адбывацца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й тут будуць збірацца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых, з партрэтамі Алега Бябеніна. 17 верасня каля касцёла св. Язэпа пройдзе канцэрт Андрэя Мельнікава.

23.30 Усіх затрыманых у Дзень Салідарнасці адпусцілі. Па словах міліцыянтаў, актывісты "Гавары Праўду" былі нецвярозыя.

21.50 Пачалі адпускаць першых затрыманых.

21.45 Каля РАУСА, дзе знаходзяцца затрыманыя адбылася бойка. Калі жонка і сын Вячаслава Сіўчыка паспрабавалі зайсці ў РАУС і даведацца пра лёс бацькі і мужа, міліцыянты жортска адпіхнулі жанчыну. Прысутныя каля РАУСА заступіліся за сваякоў Сіўчыка. Завязалася бойка, якая скончылася літаральна праз некалькі хвілінаў.

20.15 Як паведаміў Павал Севярынец, напярэдадні акцыі было затрымана 19 чалавек. Сярод затрыманых З.Дашкевіч, В.Сіўчык, М.Дземідзенка і 10 чалавек з кампаніі «Гавары праўду». У дадзены момант яны знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС.

19.35

Акцыя салідарнасці скончаная. На гэты раз абышлося без затрыманняў.

19.30

Акцыя праходзіць ціха і спакойна. Прысутныя ўзгадалі ў сваіх прамовах Бябеніна, Ганчара, Красоўскага, кс. Фалькоўскага.

Пасля супольнага спеву гімна «Магутны Божа» пачалася малітва.

19.20

19.12

Павал Севярынец заявіў, што на падыходах да плошчы Волі былі затрыманыя З.Дашкевіч, В.Сіўчык, М.Дземідзенка. Ён таксама адзначыў, што неабходна выкарыстоўваць перадвыбарны перыяд, каб праводзіць штодзённыя акцыі ў памяць аб зніклых і палітзняволеных, а таксама ў абарону касцёла Святога Язэпа.

19.07

У акцыі ўдзельнічаюць 40 чалавек. Трымаюць у руках знічкі і партрэты Міхася Башуры. Да людзей далучыўся Віталь Рымашэўскі.

19.05

Колькасць удзельнікаў акцыі павялічылася да 20 чалавек. Яны сталі ў ланцуг, трымаюць у руках партрэты Міхася Башуры.

19.00 Малітва скончаная. Павал Севярынец раздае прысутным знічкі. Людзей сабралася каля дзесятка, на акцыі прысутнічае Франак Вячорка і Наста Палажанка.

Севярынец звярнуўся з кароткай прамовай да прысутных. «У гэты дзень трэба быць салідарнымі. Прыспеў час змяняць сітуацыю ў краіне», — зазначыў сустаршыня БХД.

18.45

Ля касцёла Святога Язэпа сабралася пяць чалавек, сярод іх Павал Севярынец. Яны моляцца. Пачынаюць падыходзіць журналісты і іншыя ўдзельнікі.

Непадалёк ад ратушы стаяць два міліцэйскія аўтобусы. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў надзіва мала. Дажджу няма.

    • 16 чысла традыцыйна адзначаецца Дзень Салідарнасці. Акцыя салідарнасці, якая 16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, ад верасня будзе праводзіцца каля касцёла Святога Язэпа, на плошчы Волі.

    Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць адбывацца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й тут будуць збірацца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых, з партрэтамі Алега Бябеніна.

    На думку ініцыятараў руху ў абарону Святога Язэпа — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, дамагацца вяртання святыні патрэбна менавіта зараз, бо ў перадвыбарчы перыяд ёсць магчымасць паўплываць на дзеянні ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?