Улада1515

Лукашэнка: Навядзём парадак з партыямі і грамадскімі арганізацыямі

Пра сябе ён гаварыў у першай асобе множнага ліку: «Калі нам народ і Гасподзь дазволяць працаваць у адпаведных якасцях, у новай пяцігодцы мы будзем мець адносіны значна большыя».

«Дзяржава будзе значна больш увагі надаваць грамадскім аб’яднанням і партыям», — з такою двухсэнсоўнаю заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка 16 верасня на шостым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Пра сябе ён гаварыў у першай асобе множнага ліку: «Калі нам народ і Гасподзь дазволяць працаваць у адпаведных якасцях, у новай пяцігодцы мы будзем мець адносіны значна большыя», — цытуе зварот Лукашэнкі да прысутных на з’ездзе ягоная прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы таксама назваў адным з вялікіх недахопаў сваёй працы тое, што раней ён надаваў гэтаму пытанню менш увагі.

Ён паўтарыў свой ранейшы тэзіс аб тым, што саветы, прафсаюзы, маладзёжныя, ветэранскія, жаночыя арганізацыі — г.зн. кантраляваныя дзяржавай структуры — ёсць «асновай грамадзянскай супольнасці».
«І няма чаго тут выдумляць і падкідваць нам тэзісы з-за мяжы, якой павінна быць грамадзянская супольнасць і як яе павінны разумець». Ён падкрэсліў: «Мы будзем фармуляваць гэтыя рэчы такім чынам, каб не разбурыць мір і стабільнасць у нашай дзяржаве».

Пад стабільнасцю тут разумеецца захаванне ўлады лукашэнкаўскай групоўкай.

У той жа час ён не выключыў пераходу да ўзмацнення партыйнай сістэмы, але без канкрэтных тэрмінаў: «Я не супраць партыйнага будаўніцтва, нармальных апазіцыйных партый, не супраць вядучай пэўнай партыі, але гэта павінна вызначыць само жыццё «,
 — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«У далейшым мы абавязкова больш увагі нададзім грамадскім арганізацыям і партыям у плане таго, што нам трэба навесці, калі проста гаварыць, парадак у гэтым і нарматыўна, і арганізацыйна», — падагульніў ён. Гэтыя словы можна трактаваць і як намер узмацніць кантроль, і як магчымасць дасць большую прастору для дзеяння для прымальных для ўлады арганізацый.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць