Памятаю колькі 10 гадоў таму выклікала эмоцыяў і рэакцыі кожная палітычная пасадка. Цяпер успрымаецца, калі не як належнае, дык з думкай, "а колькі іх (пасадак) наперадзе?"

Тыя, хто займаецца культурніцкімі (але "нацыяналістычнымі") праектамі, усё часьцей просяць іх не "сьвяціць" (каб хоць бы для сваіх штосьці рабілася, паў/падпольна). "НН" (і ня толькі) рыхтуецца да закрыцьця...

На гэтым тле ўсё часьцей абвяшчаюцца не-палітычныя галадоўкі (таксісты ў Ваўкавыску і Берасьці, перагоншчык машын у Салігорску; часам перакрываюцца тарспарнтныя шляхі (Велазавод, Залінейны раён), часам абвяшчаюцца ціхія страйкі (Узьдзенскі раён і ня толькі). І паў-ціхія -- фм-радыё афіцыйных прафсаюзаў.

Першая -- "нацыяналістычная" -- катэгорыя грамадзянаў усё цудоўна для сябе вырашыла, і нічога (добрага)ад улады не чакае. А другая як правіла апэлюе да Рыгорыча.

Крыху незразумелая пазыцыя ў нэапратэстантаў, якія палітызаваць сваю галадоўку ня хочуць, маўляў, адстойваем "ЗАКОННАЕ" права. Зь іншага боку, цудоўна разумеюць, што патрапілі пад "ЗАКОН" пра незарэгістраваныя (чытай -- няправільныя) палітычныя і рэлігійныя (у адной зьвязцы!) арганізацыі.

Чамусьці ніхто з палітыкаў і аналітыкаў не акцэнтуе ўвагу на тым, што Рэспубліка Беларусь -- КАПІТАЛІСТЫЧНАЯ дзяржава. Па-просту дзяржава ёсьць галоўным капіталістам (манапалістам). А дзяржава -- "гэта я". У сэнсе ЁН. Я ведаю некалькіх маладых (рэгіянальных) палітыкаў, якія сытуацыю ня толькі разумеюць, але працуюць зь ёю. Але яны ў меншасьці.

Мяркую, усё, што можа зьмяніцца неўзабаве ў Беларусі кардынальна, зьвязанае з сацыяльнай праблематыкай. Бо капіталізм-манапалізм (асабліва беларускага камандна-адбалдзісцкага, залежнага ад бляд... любові з РФ варыянту) рана ці позна буксане. І да ЯГО пачнуць апэляваць усё болей. А ЁН ня зможа даваць рады. І вось калі ў ІМ расчаруецца пэўная крытычная маса, тады настане час для публічных апазыцыйных палітыкаў. І рэальным лідэрам можа стаць цалкам нечаканы для аналітыкаў чалавек.

Я вось спрабую зразумець, навошта ІМ спатрэбіліся Красоўскі, Фінкевіч, Дашкевіч і ўся моладзевая кумпанія? На мой погляд, гэтая адважная кумпанія калі і дасьць плён, то зусім не ў бліжэйшай будучыні. Небясьпекі для дзяржавы яны ўяўляюць значна меней, чым гапата, якая б'е людзей у электрычках, і якая дэмаралізуе грамадзянаў, і стварае ў грамадзянаў адчуваньне дыскамфортнага жыцьця ў РБ.

Напэўна ж ІМ трэба адпрацоўваць заробкі, і ствараць пудзілы, каб пабітыя гапатой грамадзяне ведалі адкуль сыходзіць "сапраўдны" дыскамфорт.

Мой аптымізм пітаецца тым, што Рыгорыч так і не стварыў аніякай ідэалёгіі, апроч спажывецкай. Калі за Сталіным людзі (ня ўсе) гліну елі, але верылі ў сьветлую будучыню, дык у 1990 рабацягі ўзбунтаваліся з-за падвойнага падвышэньня коштаў. Бо перад тым ідэалёгія ператварылася ў маразм, а людзі захацелі сьветлае цяперашняе -- спажывецкае.

У выпадку РБ у маразм ператварацца асабліва няма чаму.

***

Хоць нарабіць большай бяды ЯНЫ ўсё-ткі змогуць, калі пасьпеюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?