Грамадзянская акцыя аб’яднала рух «За свабоду», Партыі БНФ і «Зялёных» і Саюз «За мадэрнізацыю».

17 верасня на адмысловай прэс-канферэнцыі было падпісанае пагадненне пад назвай Грамадзянская акцыя «Беларускі выбар». Перад гэтым лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заявіў журналістам, што не будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, але пры гэтым возьме ўдзел у перадвыбарчай кампаніі прадстаўнікоў праеўрапейскага блоку.

Свае подпісы пад пагадненнем акрамя Мілінкевіча паставілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Алег Новікаў і старшыня Саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч. Паўнамоцтвы прадстаўляць блок атрымаў Мілінкевіч.

Што такое «Беларускі выбар»? Удзельнікі грамадзянскай акцыі падзяляюць 12 асноўных прынцыпаў рэфармавання краіны:

*Правядзенне канстытуцыйнай рэформы, а менавіта падзел уладаў, дэмакратычныя выбары, незалежная судовая сістэма, мясцовае самакіраванне;

*Правядзенне адказнай сацыяльнай палітыкі ў інтарэсах насельніцтва;

*Пабудова рынкавай сацыяльна арыентаванай эканомікі;

*Павага дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека;

*Гарантаванне незалежнасці сродкаў масавай інфармацыі;

*Абарона навакольнага асяроддзя і развіццё альтэрнатыўных крыніцаў энергіі;

*Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу;

*Адмена прымусовай кантрактнай сістэмы;

*Захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і мовы;

*Клопат пра здароўе нацыі, старэйшае пакаленне і найменш абароненыя катэгорыі грамадзянаў;

*Павелічэнне якасці адукацыі і развіццё «грамадства ведаў»;

*Увядзенне еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і паслядоўная інтэграцыя Беларусі ў ЕС, пры захаванні добрасуседскіх адносінаў з Украінай і Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?