Усе мы звяртаемся да пошукавіка амаль штодня. І самы папулярны сярод іх — Google.
Без гэтага прадукту аднайменнай амерыканскай кампаніі немагчыма ўявіць сёння інтэрнэт. У прынцыпе, дзякуючы пошукавіку інтэрнэт і стаў такім, якім мы яго ведаем сёння.

Google дапамагае знайсці ўсё — ад патрэбнай кнігі, да імя апошняга ўладара ацтэкаў. Трэба адно ўмець ім карыстацца. Гэта своеасаблівае адлюстраванне сучаснага свету ў інфармацыйнай прасторы.

Вось мы і вырашылі скарыстацца пошукавікам, каб вызначыць самага папулярнага беларускага палітыка. Прадметам пошуку сталі прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў, іх расійская і беларуская версіі. Колькасць атрыманых спасылак і стала асноўным фактарам для вызначэння папулярнасці таго альбо іншага палітыка.

Цікава, што па-беларуску прозвішча Лукашэнка згадваецца амаль у тры разы радзей, чым па-расійску — 2,3 млн. разоў супраць 6,6 млн. А вось у Някляева сітуацыя цалкам адваротная — па-беларуску прозвішча лідара кампаніі «Гавары праўду!» згадваецца ў восем разоў часцей, чым па-расійску. Увогуле колькасць беларускамоўных спасылак перавышае колькасць расійскамоўных толькі ў трох асобаў — Някляева, Рымашэўскага і Кастусёва. У рэшты расійскія згадкі сустракаюцца альбо столькі ж разоў, колькі і беларускія, альбо значна радзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?