У матчы другога раўнда плей-оф першай групы Еўра-Афрыканскай зоны яны датэрмінова прайгралі на сваім корце камандзе Славакіі — 1:4.

19 верасня першы нумар гаспадароў Уладзімір Ігнацік (160-е месца ў рэйтынгу) прайграў лідару гасцей Лукашу Лацку (76) — 1:6, 6:3, 1:6, 7:6 (9:7), 4:6. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 5 хвілін.

У заключнай сустрэчы, якая ўжо не мела турнірнага значэння, другі нумар гаспадароў Сяргей Бетаў (426-е месца ў сусветным рэйтынгу) прайграў другому нумару славакаў Марціну Кліжану (255) — 6:7 (2:7), 2:6.

17 верасня Ігнацік выйграў у другой ракеткі гасцей Марціна Кліжана (255) — 7:6 (11:9), 6:2, 6:2, а другі нумар беларусаў Сяргей Бетаў (426) саступіў Лацку (76) — 0:6, 4:6, 4:6.

На наступны дзень у парнай сустрэчы Максім Мірны (14) і Уладзімір Ігнацік (158) прайгралі Міхалу Мярцінаку (17) і Філіпу Палашаку (46) з лікам 6:7 (5:7), 6:7 (6:8), 6:3, 6:4, 4:6.

Апошні раз у другой групе Еўра-Афрыканскай зоны беларускія тэнісісты выступалі ў 1998 годзе.
У 1999–2003 гадах яны гулялі ў першай групе ЕАЗ, у 2004–2007 гадах — у Сусветнай групе, у 2008–2010-х — ізноў у першай групе ЕАЗ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?