dinamo-minsk.by

dinamo-minsk.by

Сёння ва ўзросце 49 гадоў памёр вядомы ў мінулым футбаліст мінскага «Дынама» Сяргей Гоманаў. Сэрца спынілася ноччу.

Нагадаем, што Сяргей Гоманаў ў саюзныя часы выступаў за брэсцкае «Дынама» і мінскае «Дынама», магілёўскі «Днепр». У чэмпіянатах суверэннай Беларусі футбаліст гуляў за «Металург» (Маладзечна), мазырскі МПКЦ і рэчыцкі «Ведрыч-97». Таксама Гоманаў паспеў пагуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Украіны за шэпетоўскі «Тэмп».

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры Гоманаў працаваў трэнерам мінскага «Зоркі-БДУ» і «Ведрыч-97».

Светлая памяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?