У серыі «Вялікія мастакі», што выходзіць пад патранажам газеты «Камсамольская праўда», выйдуць альбомы мастакоў Івана Хруцкага і Марка Шагала.

Як паведамілі «НН» у «Камсамольскай праўдзе», альбом знакамітага беларускага мастака Івана Хруцкага можна будзе набыць ужо зусім хутка — 28 верасня. Выхад альбому з творамі Марка Шагала запланаваны на канец году — 28 снежня.

Альбомы з серыі «Вялікія мастакі» распаўсюджваюцца накладам 20 тысяч асобнікаў праз сістэму Белсаюздруку ў Мінску і абласных цэнтрах. Іх кошт складае 15 тысяч беларускіх рублёў.

Праект «КП» выходзіць і ў іншых краінах і рэгіёнах. Адно што графік з’яўлення альбомаў іншы. У прыватнасці, у Маскве альбом Івана Хруцкага ўжо можна набыць.

У аўторак з'явіцца 30 альбом серыі - «Васняцоў». Раней планавалася, што серыя будзе складацца з 30 альбомаў, цяпер яна будзе павялічаная да 50. Праект стартаваў 2 сакавіка 2010 г.

* * *

Спіс усіх 20 дадатковых альбомаў:

Хруцкі, Дэлакруа, Врубель, Босх, Ге, Мадыльяні, Феафан Грэк, Мікеланджэла Буанароці, Іванаў, Тулуз-Латрэк, Далі, Пікасо, Рублёў, Маціс, Шагал, Венецыянаў, Эль-Грэка, Васільеў, Дзюрэр, Брэйгель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?