Галоўным вынікам 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сталася тое, што кола прэтэндэнтаў на чэмпіёнства звузілася да трох клюбаў. Леташні чэмпіён салігорскі «Шахтар», відаць, ужо ня зможа пазмагацца за золата першынства. «Гарнякі» ў гасьцях мінімальна саступілі жодзінскаму «Тарпэда» – 0:1. На 63-й хвіліне гульні гол забіў малады нападнік «аўтазаводцаў» Раман Лазерка. Яшчэ тэарэтычна салігорцы маюць шанцы на чэмпіёнства, але на практыцы зрабіць тое амаль немагчыма. Жодзінцы, дзякуючы перамозе, амаль зарэзэрвавалі сабе месца ў эліце налета.

Затое з найвышэйшай лігі ўжо дакладна вылятае бабруйская «Белшына». Небаракі-«шыньнікі» прайгралі і на гэты раз. Цяпер іхнімі крыўдзіцелямі выступіла ждановіцкая «Дарыда», якую на поле вывеў новы галоўны трэнэр; матч скончыўся з вынікам 1:0.

Другім няўдачнікам чэмпіянату рызыкуе стаць менскі «Лякаматыў». Чыгуначнікі без варыянтаў саступілі лідэру чэмпіянату – барысаўскаму БАТЭ зь лікам 4:2. У пераможцаў хет-трык зрабіў Генадзь Блізьнюк.

У пагоні за барысаўцамі працягваюць ісьці два менскія клюбы – «Дынама» і МТЗ-РІПА. Абодва ў нядзелю ўзялі верх над сваімі супернікамі. «Дынамаўцы» разграмілі дома «Гомель» 4:1. Дубль аформіў Эду. А «трактаразаводцы» на сваім стадыёне адужалі магілёўскі «Дняпро» – 3:1. Дарэчы, магілёўцы зараз аказаліся ў незайздросным становішчы. За захаваньне прапіскі ў эліце іх яшчэ чакаюць нежартоўныя баі.

Астатнія матчы туру скончыліся наступным чынам: «Дынама» (Берасьце) – «Лякаматыў» (Віцебск) 0:0, «Нёман» – «Нафтан» 2:3.

Турнірная табліца пасьля 23 тураў выглядае наступным чынам:

1. БАТЭ – 50 пунктаў;

2. МТЗ-РІПА – 45;

3. «Дынама» (Менск) – 45;

4. «Шахтар» – 42;

5. «Гомель» – 40...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?