Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 21 верасня падчас анлайн-канферэнцыі ў інтэрнэт-газеце БелаПАН «Белорусские новости» (www.naviny.by).

«Адзінае патрабаванне — гэты кошт павінен быць аднолькавы для ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты», — падкрэсліла яна.

На прэзідэнцкіх выбарах гэтага года кандыдаты ўпершыню атрымаюць права сфарміраваць індывідуальныя выбарчыя фонды. Сродкі з гэтага фонду можа выкарыстоўваць у тым ліку на аплату эфірнага часу і друкаванай плошчы ў СМІ.

Максімальны памер выбарчага фонду для кандыдата на пасаду прэзідэнта складае 3 тыс. базавых велічынь (цяпер гэта 105 млн. рублёў).

Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчыя фонды: замежным дзяржавам і арганізацыям; замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства; міжнародным арганізацыям; арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі; дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання; дабрачынным і рэлігійным арганізацыям; ананімным ахвяравальнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?