photo.i.ua

photo.i.ua

Астранамічная восень уступіць у свае законныя правы 23 верасня (чацвер).

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, у 6 гадзін 9 хвілінаў паводле беларускага часу сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае.

Такое здараецца толькі два разы ў год - у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і ўвечары заходзіць сапраўды на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Аднак з-за рэфракцыі, якая як бы "прыўздымае" Сонца над гарызонтам, светлавы дзень доўжыцца ўсё ж некалькі даўжэй.

Па народным календары, у гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. Лічыцца: якое надвор'е будзе ў дзень раўнадзенства, такая будзе і восень. Таксама народныя прыкметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?