Мужчынам падабаюцца даўганогія жанчыны.
Пры гэтым, і жанчыны таксама часьцей прыпыняюць погляд на даўганогіх мужчынах. Да такіх высноў прыйшлі польскія навукоўцы з універсітэта Вроцлава.

Яны правялі эксперымент, у ходзе якога дзвесце з лішнім добраахвотнікаў абодвух палоў, павінны былі ацаніць прывабнасць людзей супрацьлеглага полу.

Для ацэнкі удзельніцам эксперыменту прапаноўваліся фатаграфіі, на якіх адлюстроўвалася сем мужчын і сем жанчын. Некаторыя з фатаграфій падвергнуліся лічбавай апрацоўцы такім чынам, што ногі людзей на іх сталі даўжэй сярэдняга паказчыка ў Польшчы на 5%, 10%, ці нават 15%. Зразумела, добраахвотнікі пра лічбавую апрацоўку не ведалі.

Больш за ўсё добраахвотнікам абодвух палоў спадабаліся — тыя людзі, у якіх ногі былі даўжэй стандартнага паказчыка па краіне на 5%.
За імі па ўзроўні прывабнасці ішлі людзі, чые ногі былі сярэдняй даўжыні, а трэцяе месца дасталася фатаграфіям, ногі людзей на якіх перавышалі стандартны паказчык на 10%.

Навукоўцы лічаць гэта нармальным: чалавечая свядомасць вызначае як найбольш прывабных тых патэнцыйных партнёраў, якія з’яўляюцца самымі здаровымі. Бо ўжо даказана, што ва ўладальнікаў кароткіх ног часцей, чым у іншых людзей, развіваюцца дыябет і сардэчна-сасудзістыя захворванні. Таксама з’яўляецца фактам, што ў каротканогіх людзей больш высокі ўзровень трыгліцерыдаў, якія правакуюць інсульты і артэрыяльныя захворванні.

Акрамя таго, доўгія ногі, і асабліва ў прадстаўніц прыгожага полу, гэта прыкмета добрага харчавання ў дзяцінстве — бо ногі ў жанчын перастаюць расці, калі дзяўчына ўступае ў полавую зрэласць. У мужчын, праўда, ногі растуць і пасля наступлення гэтага перыяду.

Польскія навукоўцы лічаць, што вынікі праведзенага імі даследавання актуальныя не толькі ў межах іх краіны, але і для ўсяго свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?