goals.by

goals.by

Мінскае «Дынама» выйграла 21 верасня на сваёй пляцоўцы ў двухразовага ўладальніка Кубка Гагарына «Ак Барса» з лікам 5:4. Асноўны час скончыўся з лікам 4:4. І на 30-й секундзе овертайма Сяргей Дзямагін паставіў тлустую кропку

***

Двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына першым закінуў шайбу ў матчы. На 5-й хвіліне вызначыўся Марцэл Госа. «Дынама» лік зраўняла — шайбу закінуў яе капітан — Ёжэф Штумпел, а затым выйшла наперад (Падградскі).

На перыпынак каманды пайшлі пры ліку 2:1, у другім перыядзе абмяняліся шайбамі, а трэці перыяд застаўся за двухразовымі чэмпіёнамі Лігі. У выніку — 4:4 — і овертайм, які застаўся за мінчукамі — 5:4.

Матч прайшоў пры аншлагу, сёння пабіты рэкорд наведвальнасці матчаў КХЛ
(на матчы прысутнічаў 15 531 глядач), ранейшы рэкорд,у Пецярбургу, складаў 12 090.

і пры шалёнай падтрымцы трыбунаў.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер «Дынама» Марэк Сікора зазначыў: «Я вельмі задаволены вынікам. Выйграць у чэмпіёна Расіі, чэмпіёна лігі — гэта добра. Апошнія хвіліны 3-га перыяда „Ак Барс“ моцна давіў. А ў овертайме нам пашанцавала».

Марэк Сікора таксама жартам пракаментаваў аншлаг на матчы. «Я бачыў канцэрт Стынга і думаў, што гэты рэкорд тут ужо ніколі (колькасць гледачоў) не будзе пабіты. Памыліўся. Канечне, велізарная падтрымка нам моцна дапамагла».

Таксама галоўны трэнер беларускага клуба зазначыў, што нарэшце звяно капітана Штумпела нарэшце спраўдзіла спадзяванні.

Галоўны трэнер «Ак Барса» Зінэтула Білялетдзінаў сказаў, што яго каманда рыхтуючыся да паядынка, разумела, што супернік будзе настройвацца на матч, каб дастойна згуляць дома пасля паспяховага турне ў Сібіры.

«Вынікам не задаволены», — рэзюмаваў коўч дзеючых чэмпіёнаў.

«Дынама» засталося лідэрам канферэнцыі «Захад» і ўсёй лігі, хоць за перамогу ў овертайме атрымала 2 балы. Цяпер каманда мае пяць перамог (чатыры ў асноўны час, адна ў овертайме, адну паразу (14 пунктаў, розніца шайбаў 22–13).

Канферэнцыя «Захад»: Дынама Мінск — 14 (6), Дынама Рыга — 11 (6), Тарпеда, АХК Дынама — 10 (5), СКА — 10 (7), Северсталь — 9 (5), Лакаматыў, ЦСКА — 8 (5), Атлант — 6 (5), Спартак — 6 (6), Віцязь — 3 (5).

***

21 верасня (аўторак), Мінск-Арэна 15 531 глядач.

Лік па перыядах: 2:1, 1:1, 1:2, 1:0 — 5:4.

Шайбы:

0:1 — 04:59 Марцэл Госа (Захарчук),
1:1 — 9:26 Штумпел (Спірыдонаў, Глазачаў),
2:1 — 14:22 Падградскі (Глазачаў, Штумпел).
2:2 — 25:24 Ярка Іманен (Ігар Шчадзілаў).
3:2 — 26:00 Спірыдонаў (Антонаў).
3:3 — 41:41 Янне Песанен.
4:3 — 44:19 — Глазачаў (Штумпел).
4:4 — 46:50 — Марозаў (Капанен, Зарыпаў).
5:4 — 60:30 Дзямагін.

Штраф: 16–6.

***

Склад «Дынама»: Мезін; Падградскі — Мойжыш, Глазачоў — Штумпел (к) — Спірыдонаў; Корабаў, Петрашак, Неміроўскі — Плат — Кулакоў; Касцючонак, Антонаў, Мялешка — А.Стась — Дзямагін; Качаткоў — С.Варламаў — Варламаў.

Галы паводле сістэмы гол+пас

Спірыдонаў — 7 (3+4), Неміроўскі — 6 (0+6), Плат — 5 (4+1), Штумпел, Глазачаў — 5 (2+3), Дзямагін — 4 (4+0), Дзямагін — 4 (4+0), Кулакоў — 4 (3+1), Падградскі — 4 (1+3), Мялешка, Міхалёў, Антонаў — 2 (1+1), Стась, Варламаў — 2 (0+2), Петрашак — 1 (1+0), Касцючонак, Мойжыш — 1 (0+1).

Наступны матч «Дынама» правядзе ў Мінску супраць «Нафтахіміка». Гульня пройдзе 23 верасня (чацвер), пачатак, а 19-й.

У суботу, 25 верасня, гульня — з «Аўтамабілістам» (пачатак, а 17-й).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?