17-19 кастрычніка старшыня рады дырэктараў «Укртрансгазу» Яраслаў Марчук і генэральны дырэктар «Львоўтрансгазу» Міхаіл Дзяркач правядуць у Менску перамовы з кіраўніцтвам ААТ «Белтрансгаз».

Афіцыйнай нагодай для сустрэчы зьяўляецца падпісаньне пагадненьня пра навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва між «Белтрансгазам» і «Укртрансгазам», а таксама палажэньня пра ўзаемадзеяньне між дыспэтчэрскімі службамі «Белтрансгазу» і «Львоўтрансгазу» пры лякалізацыі надзвычайных сытуацый на сумежных памежных участках магістральных газаправодаў Таржок-Даліна й Івацэвічы-Даліна.

Апроч гэтых дакумэнаў тэмай перамоваў стане выпрацоўка сумеснай тарыфнай палітыкі ў галіне транзыту газу з Расеі цераз тэрыторыю Ўкраіны і Беларусі, паведамляе «Зеркало Недели».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?