Пераможцу Алімпіяды ў Пекіне ў трэці раз затрымалі за рулём нападпітку, а ў яго допінг-пробе пасля чэмпіянату Еўропы знайшлі сляды марыхуаны.

Супрацоўнікі ДАІ зноў злавілі барысаўскага штангіста Андрэя Арамнава за рулём нападпітку. Летась цяжкаатлет быў пазбаўлены права кіраваць аўтамабілем. Але, як піша «Прессбол», 2 жніўня ён кіраваў аўтамабілем «Audi-ТТ», «знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення».

Ад медычнага агляду спартовец адмовіўся. 9 верасня справа была перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Крыху раней стала вядома, што Арамнаў «запаліўся» і на ўжыванні наркотыкаў. Са спасылкай на сайт «Польская штанга» той жа «Прессбол» паведамляе, што ў допінг-пробе Арамнава, узятай пасля чэмпіяната Еўропы па цяжкай атлетыцы, знайшлі сляды марыхуаны.

Марыхуана забароненая спартовымі органамі толькі ў перыяд спаборніцтваў, таму беларускі штангіст можа пазбегнуць санкцыяў па гэтай справе. Але крымінальны пераслед за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане можа пацягнуць за сабой арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці 2 гады папраўчых работ. У другім выпадку спартовец прапусціць Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане.

Глядзі яшчэ:
Андрэй Арамнаў: «Я больш так не буду»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?