На вэб-сайцеінтэрнэт-выданьня«Салідарнасьць» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам кампаніі «Гавары праўду» Уладзімерам Някляевым.

Сярод іншых Някляеву было зададзена пытаньне: «У тэзісах вашай праграмы фігуруе нейкі «інтэграцыйны праект» з Расіяй. Што гэта — чарговы Саюз? Што маецца на ўвазе: палітычная інтэграцыя ці толькі эканамічная?»

«Сёньняшняя беларуская эканоміка завязаная на расійскай. Гэта рэальнасьць, — адказаў Уладзімер Някляеў. — Таму мы не можам замарозіць працэсы інтэграцыі з Расіяй. А тым больш ад іх адмовіцца. Гэта — як рэзаць па жывым. Па рэальных людзях (тысячах, мільёнах), якія з гэтага жывуць. Але відавочна і іншае: інтэграцыйны працэс зайшоў у тупік. Неабходна выбудаваць прынцыпова новыя адносіны. Падмуркам іх ня можа быць праект асобных палітыкаў (якім ёсьць праект «Саюзная дзяржава»). Гэта павінен быць праект дзяржаў, аднолькава зацікаўленых у супрацоўніцтве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?