Кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і актывіста партыі Андрэя Саротніка адпусцілі толькі, а 6-й раніцы.

Янукевіча і Саротніка затрымалі на памежным пераходзе Катлоўка вечарам 23 верасня.

«У мяне знайшлі 4 асобнікі ўлёткі з кароткай біяграфіяй Рыгора Кастусёва. У Саротніка ў машыне — скрыню старой макулатуры, каляндарыкі і ўлёткі 2001 г.», — паведаміў Янукевіч.

«Склалі пратакол затрыманьня маёмасці. Пакуль усё апісалі, пакуль усё сфатаграфавалі… Сказалі, што будзе экспертыза, што аддадуць праз месяц», — дадаў Аляксей Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?