Беспрацоўны мінчанін Сяргей Іваноў падаў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. У склад ініцыятыўнай групы Іванова ўвойдзе 129 чалавек.

Раней 38-гадовы Сяргей Іваноў пацвердзіў сваю гатоўнасць вылучацца кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Свой удзел у выбарах Іваноў звязвае з тым, што сённяшняя ўлада на чале з Аляксандрам Лукашэнкам выканала задачу, пастаўленую грамадзянамі ў 1994 годзе. "Я лічу, што акрамя адмоўных вынікаў ёсць і вельмі важныя станоўчыя вынікі. Аднак сама сістэма ўлады сябе вычарпала, і далейшае штучнае яе захоўванне вядзе да непазбежнага эканамічнага і грамадскага крызісу", — лічыць прэтэндэнт. Ён выступае за пераемнасць улады.

Сяргей Іваноў нарадзіўся 7 снежня 1971 года ў Мінску. Скончыў Тамбоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці "радыётэхніка" з прысваеннем кваліфікацыі радыёінжынера. З 1994 па 2004 год праходзіў службу ў сілавых структурах Беларусі. Звольніўся па ўласным жаданні. У 2004—2009 гадах працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі. Беспартыйны. Жанаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?