Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч лічыць сябе самым моцным апанентам Лукашэнкі. Пасля падачы дакументаў у ЦВК ён з задавальненнем адказваў на пытанні журналістаў і нават прапаноўваў пайсці спыняць кожнага сустрэчнага, каб даказаць, што большасць беларусаў ведае яго прозвішча.

У ініцыятыўную групу Гайдукевіча, паводле яго звестак, уваходзяць 10 484 чалавекі. Прычым ад апазіцыі верны супернік Лукашэнкі адмежаваўся: «Калі адключыць інтэрнэт, пра гэту апазіцыю ніхто і ведаць не будзе, а ў мяне рэальныя людзі». Хоць, з іншага боку, Гайдукевіч выказаў перасцярогу, што апазіцыя і Лукашэнка аб’яднаюцца супраць яго… Глядзіце ў відэарэпартажы:

Гайдукевіч браў удзел у выбарах 2001 і 2006 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?