Расія гатова пастаўляць Кітаю ўвесь аб’ём спажыванага ім прыроднага газу, нягледзячы на імклівы рост ягонага спажывання, заявіў віцэ-прэм’ер Ігар Сечын.

«Мы хочам падцвердзіць, што Расія гатова ў поўным аб’ёме забяспечыць Кітаю ўсё неабходнае яму спажыванне газу», — сказаў Сечын журналістам у Пекіне.

Паводле ягоных слоў, «супрацоўніцтва ў газавай сферы мае стратэгічныя перспектывы».

Віцэ-прэм’ер РФ паведаміў, што аб’ём спажывання газу ў КНР складае 90 млрд кубаметраў у год. Пры гэтым, паводле ягоных слоў, за апошнія пяць гадоў спажыванне газу ў Кітаі ўзрасло ўдвая.

Для параўнання: 10-мільённая Беларусь спажывае каля 20 млрд. кубаметраў газу ў год.

«Асноўным энерганосьбітам у КНР сёння з’яўляецца вугаль. Гэта значыць, што практычна няма ніякіх абмежаванняў на рост спажывання газу ў Кітаі», — падкрэсліў Сечын.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?