Брытанскія дактары патрабуюць забараніць барам і пабам прадаваць піва ў шкляным посудзе: надта часта гэты посуд выкарыстоўваецца ў якасці зброі пры п’яных бойках.

Паводле статыстыкі, не менш як 300 чалавек кожны тыдзень трапляюць у «хуткую дапамогу» з колатымі і рэзанымі ранамі, якія атрымліваюць падчас боек у барах. Пры чым рэгулярна рэгіструюцца і забойствы піўным посудам.

Эксперымент, які паставілі ў Ланкшыры, даказаў, што колькасць пацярпелых значна знізіцца, калі прадаваць піва ў пластыкавых куфлях — колькасць людзей з моцнымі парэзамі твару і шыі падчас эксперыменту адразу знізілася.

Адзінае, што некаторыя аматары піва лічаць, што піць са шкла нашмат зручней — піва павольней ахалоджваецца, але спецыялісты кажуць, што гэта не больш чым ілюзія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?