Прадстаўнікі апазіцыі не ўключаны ў склад Гомельскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
Пасяджэнне па фарміраванні камісіі прайшло 27 верасня. На ўключэнне ў абласную камісію прэтэндавалі прадстаўнікі структур Партыі БНФ, АГП і «Справядлівага свету».
Як паведаміў член АГП Уладзімір Кацора, пры фарміраванні камісіі прадстаўнікі аблвыканкама растлумачылі, што перавага аддаецца тым, хто мае практычны вопыт працы ў выбарчых камісіях. Камісія была сфарміравана з 13 чалавек, туды трапілі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, ЛДП і КПБ.
«Беларускія выбары заўсёды праходзяць без апазіцыі. Не сталі выключэннем і гэтыя, — адзначыў Кацора. — Было б дзіўна, калі б прадстаўнікоў апазіцыі ўключылі ў камісію. Улада спрабуе абставіць працэс уключэння ў камісію дэмакратычна. Бо нават не адну трэцю, а дзве трэція ў створанай камісіі аддалі прадстаўнікам партый і праўладных грамадскіх аб’яднанняў. Але гэта добрая міна пры дрэннай гульні».
Паводле слоў Кацоры, не ўключаныя ў склад раённых камісій члены АГП у Добрушы, Калінкавічах і