Галоўны трэнер ХК «Дынама» Мінск Марэк Сікора ў інтэрв’ю чэшскаму парталу hokej.cz распавёў не толькі пра справы хакейныя ў КХЛ, але і пра свой побыт у Мінску

Вы ўжо прызвычаіліся да горада? Як вам жывецца ў Мінску?

-- Мне няма на што скардзіцца. Маё жыллё знаходзіцца прыкладна за 20 хвілінаў хады ад стадыёна. Гэта менавіта тое, што я хацеў. Мы таксама паспелі пагуляць з жонкай па цэнтры горада і наведаць некаторыя славутасці. Насамрэч Мінск – прыгожы, чысты мегаполіс.

-- За беларускім хакеем пільна назірае Аляксандр Лукашэнка. Ён наведвае матчы, выступае за ветэранаў. Вы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з ім?

-- Пакуль не. Прэзідэнт сапраўды ў літаральным сэнсе жыве хакеем. Тры разы на тыдзень ён трэніруецца са сваёй камандай, з'яўляецца добрым заўзятарам. У нас была запланаваная сумесная акцыя, але тады я, на жаль, захварэў. Больш магчымасці не было...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?