Свет

Летувісы аб’ядноўваюць Вільню і Коўна

Каардынаваць разьвіцьцё новай (Вільня) і старой (Коўна) сталіцаў па адзіным пляне ў Летуве хацелі яшчэ ў 1980-я гады. Да таго часу ў Эўропе ўжо былі прыклады аб’яднаўчых працэсаў, напрыклад, фармаваньне трыполісу Гданьск – Гдыня – Сопат.

Ідэя канцэпцыі шматполісных мэтраполій – дыполісаў, трыполісаў і г.д. – зьяўляецца адным з атрыбутаў працэсу глябалізацыі і атрымала сваё разьвіцьцё ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Сутнасьць яе – не ў фізычным зьліцьці гарадоў (хаця ў прынцыпе магчыма і такое), але перш за ўсё ў такой каардынацыі разьвіцьця, каб яны не канкуравалі адно з адным, а, наадварот, дапамагалі разьвівацца кожнаму за кошт сваіх перавагаў і асаблівасьцяў. У кожным разе, менавіта такая звышзадача, паводле слоў намесьніка мэра Вільні Далі Бардаўскэнэ, была закладзеная ў аснову канцэпцыі летувіскага дыполісу Вільня-Коўна (адлегласьць між гарадамі – каля 100 км).

Каардынаваць разьвіцьцё новай (Вільня) і старой (Коўна) сталіцаў па адзіным пляне ў Летуве хацелі яшчэ ў 1980-я гады. Да таго часу ў Эўропе ўжо былі прыклады аб’яднаўчых працэсаў, напрыклад, фармаваньне трыполісу Гданьск – Гдыня – Сопат. А да 2010 году толькі ў раёне Балтыйскага мора такіх мэгаполісаў будзе 17: 13 дыполісаў, тры трыполісы і адзін мэгаполіс з чатырох гарадоў.

Афіцыйнай датай запуску літоўскага праекту лічыцца 8 сакавіка 2002 году, калі мэры Вільні і Коўна Артурас Зуокас і Эрыкас Тамашаўскас падпісалі пратакол пра фармаваньне ўрбаністычнага цэнтру эўрапейскага значэньня і была створаная супольная працоўная група. Як вынік яе працы нарадзіўся стратэгічны плян разьвіцьця дыполісу на 2003-2025 гады. У пляне вызначаныя тры асноўныя кірункі каардынацыі – эканамічнае разьвіцьцё, шляхі зносінаў і турызм.

Каб прыцягнуць да праекту грамадзкую цікавасьць, сфармаваць атмасфэру асаблівых адносінаў між віленцамі і ковенцамі, сталі праводзіць розныя імпрэзы, ныпрыклад, цырымонію аднамомантнага запальваньня калядных ялінак на цэнтральных плошчах з дэманстрацыяй на вялізных экранах і інш. Аднак галоўная задача палягае ў плашчыні каардынацыі бюджэтнай палітыкі. Стратэгічна ставіцца задача аб’яднаць навуковы патэнцыял Вільні і прамысловы Коўна.

Варта адцеміць, што ў глябальнай пэрспэктыве як суб’екты дыполісу разглядаюцца ўсе 11 раённых самакіраваньняў, якія ўваходзяць у Віленскую і Ковенскую акругі. На іхняй тэрыторыі ствараецца 54% ВУП Летувы і ўсмоктваецца 78% замежных інвэстыцый. Аднак пакуль гэта аддаленая пэрспэктыва.

Зрэшты, у канцэпцыі дыполісу нямала крытыкаў (на форумах папулярных інтэрнэт-парталаў яе нярэдка называюць «папяровай»). Шмат хто сумняваецца, што жыхары Вільні і Коўна калі-небудзі пераадолеюць сваю «местачковасьць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам12

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Байкер з хвастом. Брэсцкі джэк-расэл на матацыкле стаў зоркай TikTok2

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай27

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам12

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць