Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2010» адкрыўся 27 верасня ў Мінску перформанс-акцыяй «Дзівакі на роварах».

Больш за паўсотню веласіпедыстаў у тэатральных касцюмах праехалі ад комплексу «Мінск-Арэна» да плошчы перад уваходам у Палац культуры прафсаюзаў, дзе ў 17.00 разгарнуўся музычна-пластычны перформанс.

VII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2010» пройдзе ў Мінску з 27 верасня па 2 кастрычніка. Сёлета ў фестывалі бяруць удзел 19 тэатраў з 16 краін — Расіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Латвіі, Сербіі, Ірана, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Італіі, Швейцарыі, Украіны, Партугаліі, Беларусі. Конкурсныя спектаклі будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках — сцэне Палаца культуры прафсаюзаў і ліцэя Белдзяржуніверсітэта. Уваход на ўсе паказы свабодны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?