Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі я асабіста прыняла ад кіраўніка ягонай групы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова», — заявіла сёньня Лідзія Ярмошына.

«Як вы разумееце, у Аляксандра Міхайлавіча Радзькова ёсьць іншыя магчымасьці для праходу ў наш будынак, а ня толькі раз галоўны ўваход. Магчыма, таму журналісты і не заўважылі ягонага прыходу ў ЦВК», — сказала Ярмошына.

Яна таксама дала тлумачэньні наконт таго, ці можа нехта іншы, акрамя самога прэтэндэнта, прыносіць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Яна патлумачыла, што ніякіх нормаў, якія рэгулююць гэтае пытаньне, у Выбарчым кодэксе няма. «У заканадаўстве няма нормы, якая дазваляе дзейнічаць праз пасярэднікаў. Але няма і забароны на гэта. Там напісана, што асоба, якая прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта, падае дакумэнты ў ЦВК, але няма слова „асабіста“. А вы разумееце, што чалавек можа захварэць, быць у камандзіроўцы і гэтак далей. Таму мы дазваляем патэнцыйнаму кандыдату падаваць дакумэнты па даверанасьці любой асобе» — заявіла Ярмошына.

«Такая норма распаўсюджаная на выбарах усіх ўзроўняў, гэта адзінае правіла, пачынаючы ад абраньня кандыдатаў мясцовага ўзроўню да прэзыдэнцкага. Таму ЦВК выпрацавала практыку і дала тлумачэньні, што калі кандыдат ня можа здаваць сам дакумэнты, ён можа даручыць гэта сваёй даверанай асобе», — патлумачыла старшыня ЦВК.

Заўтра апошні дзень фармаваньня выбарчых камісіяй. На гэты момант зарэгістраваны 2681 прэтэндэнт на сяброўства ў 155 існуючых тэрытарыяльных камісіях. Зь іх 1177 — прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. У склад тэрытарыяльных камісіяў паступілі заяўкі ад 70 прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў: Партыя левых «Справядлівы Сьвет» — 36, АГП — 24, партыя БНФ — 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?